Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Музеі

Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя АВ. Суворава заснаваны 18 чэрвеня 1946 года. Ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам музея быў Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904–1999).

Экспазіцыя музея размясцілася ў доме, які ў XVIII ст. належаў вялікаму рускаму палкаводцу Аляксандру Васільевічу Сувораву і дзе ён жыў у 1797-м і 1800-м гадах. Дом не раз змяняў сваіх гаспадароў, паступова будынак старэў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны аднаўленне дома і збор экспанатаў вяліся паралельна. Шмат цяжкасцей давялося пераадолець дырэктару і адзінаму тады супрацоўніку музея А. М. Мартынаву. Аднак да канца 1947 года рамонтныя работы былі завершаны, а ў фондах налічвалася 663 экспанаты.

Музей гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці (так пачаткова ён называўся) адкрыты 8 лістапада 1956 года згодна Дырэктыве глаўкома Сухапутных войск Маршала Савецкага Саюза І. С. Конева ад 17 ліпеня 1956 года. У першы дзень работы яго наведалі каля 2500 чалавек. Экскурсаводамі тады былі Таццяна Канстанцінаўна Ніканава, Іван Трафімавіч Касых, Міра Маркаўна Слепакова, Уладзімір Піліпавіч Гаўрасаў.

Рашэнне аб неабходнасці адкрыцця гістарычнага музея было прынята Брэсцкiм аблвыканкамам 27 сакавiка 1945 года, адпаведны запыт накіраваны ў Савет Народных Камісараў БССР. 11 чэрвеня 1945 года Пастановай СНК БССР было дазволена аднавіць абласныя гісторыка-краязнаўчыя музеі ў гарадах Беларусі, у тым ліку ў Брэсце. Брэсцкi абкам КП(б)Б 30 жнiўня 1945 года прыняў пастанову аб зборы i вывучэннi матэрыялаў пра Вялiкую Айчынную вайну на тэрыторыi вобласцi i стварэннi абласнога гiстарычнага музея.

Баранавіцкі краязнаўчы музей – адзін са старэйшых музеяў Брэсцкай вобласці, старэйшая ўстанова культуры ў горадзе. Музей у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці быў створаны ў кастрычніку 1929 года па ініцыятыве прафесара польскай гімназіі Леанарда Турскага. Да 1939 года музей дзейнічаў як павятовы і меў краязнаўчую накіраванасць.

Лунінецкі краязнаўчы музей заснаваны паводле пастановы Бюро ЦК КПБ ад 11 верасня 1978 года.

“Пружанскі палацык” – музей-сядзіба, заснаваны ў 1993 годзе ў г. Пружаны Брэсцкай вобласцi паводле рашэння Пружанскага райвыканкама ад 24 лiпеня 1993 года на базе збораў клуба “Спадчына” пры гарадскім Доме культуры.

16 сакавіка 1993 года Івацэвіцкім райвыканкамам Брэсцкай вобласцi было прынята рашэнне № 72 аб адкрыцці ў раёне гісторыка-краязнаўчага музея на базе народнага музея піянера-героя Мікалая Гойшыка.

2 сакавiка 2012 г. – 30 гадоў з часу адкрыцця ў Брэсце археалагічнага музея “БЯРЭСЦЕ”, філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, адзінага ў Еўропе музея сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада (1982; заснаваны 18.08.1972).

Старонка 3 з 3